Так сказаў Заратустра (на белорусском языке). Страница 76



Мае цярпеннi i спагада мая - што мне да гэтага! Хiба да шчасця iмкнуўся я? Я iмкнуўся да справы сваёй!

Наперад! Явiўся леў, блiзка дзецi мае, выспеў Заратустра, настала мая гадзiна:

Гэта мая ранiца, мой дзень загараецца: уставай, падымайся, Вялiкi Полудзень!"

Так сказаў Заратустра, пакiдаючы сваю пячору, прасветлены i дужы, быццам ранiшняе сонца, што выходзiла з-за цёмных гор.




Перейти на страницу:
Изменить размер шрифта: